Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ў новай рэзыдэнцыі на вуліцы Чырвонаармейскай зарэгістравалі «Фонд Першага»


Памяшканьне, як мяркуецца, у новай рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Менску. Стоп-кадар з расьсьледваньня BelPol
Памяшканьне, як мяркуецца, у новай рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Менску. Стоп-кадар з расьсьледваньня BelPol

Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала «Фонд першага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь „Фонд Першага“». На запіс у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і ІП зьвярнуў увагу юрыст Юры Чавусаў.

Фонд зарэгістравалі 25 кастрычніка 2022 году рашэньнем № 54 па адрасе: Менск, вул. Чырвонаармейская, д. 15. Там знаходзіцца новая рэзыдэнцыя са SPA-цэнтрам, басэйнам, канфэрэнц-заляй, працоўным кабінэтам і спальняй, адзначае сайт Reform.by.

Выданьне атрымала падрабязную выпіску з рэестру. У ёй няма ніякіх кантактных дадзеных ці інфармацыі аб заснавальніках фонду. Ёсьць толькі інфармацыя аб ведамаснай падпарадкаванасьці — «Іншыя юрыдычныя асобы бязь ведамаснай падпарадкаванасьці». У якасьці формы ўласнасьці ўказана «маёмасьць недзяржаўных юрыдычных асоб безь дзяржаўнага і замежнага ўдзелу».

Раней дакумэнтацыю на новы аб’ект атрымалі былыя сілавікі з BelPol.

Лукашэнка 21 верасьня асабіста пракамэнтаваў інфармацыю аб новай рэзыдэнцыі. Ён заявіў, што будынак быў перададзены Менгарвыканкаму і на «другіх паверхах» ён нібыта даручыў разьмясьціць дабрачынныя фонды, закрытыя ўладамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG