Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна стварае міжнародны альянс абаронных індустрый


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі аб’явіў аб стварэньні міжнароднага альянсу па вытворчасьці зброі на тэрыторыі Ўкраіны, паведамляе карэспандэнт рускай службы Радыё Свабода.

«Мы распрацавалі адпаведную базавую дэклярацыю як аснову Альянсу, да яе могуць далучыцца вытворцы зброі і ваеннай тэхнікі ва ўсім сьвеце, якія падзяляюць наш намер даць абарону ад агрэсіі ў рызыкоўных умовах сучаснасьці», — заявіў Зяленскі на першым форуме абаронных стратэгій у Кіеве.

Паводле Зяленскага, у форуме ўзялі ўдзел 252 абаронныя кампаніі зь 30 краінаў сьвету, і Ўкраіна зацікаўленая ў лякалізацыі вытворчасьці зброі і тэхнікі замежных кампаній.

Таксама Зяленскі распавёў, што падчас нядаўняга візыту ў ЗША дамовіўся з прэзыдэнтам Джо Байдэнам аб сумеснай вытворчасьці зброі. Акрамя таго, Зяленскі заявіў, што Ўкраіна створыць першы ў сьвеце флёт марскіх дронаў.

МЗС Украіны паведамляе, што да альянсу па вытворчасьці зброі ўжо далучыліся 38 кампаній з 19 краін. Сьпіс краінаў і кампаній не прыводзіцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG