«Гэтая зброя масавых маніпуляцый цаною шмат мільёнаў эўра, накіраваная і на расейцаў, і на ўвесь астатні сьвет, — лічыць яна. — Буйныя кантэнтныя плятформы абавязаныя прадухіляць гэтую рызыку. Асабліва ў кантэксьце імавернай актыўнасьці Крамля — і ня толькі — перад выбарамі ў ЭЗ».
Пра гэтую заяву палітыка паведамляе выданьне The Bell.
На думку Ёўравай, менавіта ў сетцы Х «самая вялікая доля пастоў з скажэньнямі і прамой дэзынфармацыяй». Асаблівая актывізацыя расейскіх наратываў у сацсетцы адзначаная перад нядзельнымі выбарамі ў Славаччыне, дзе ёсьць умоўна прарасейскі кандыдат.
- Эўракамісія нядаўна выдала справаздачы пра стан барацьбы з дэзынфармацыяй на асноўных буйных лічбавых плятформах Meta, Google, TikTok, Х (былы Twitter). Большасьць пагадзілася распрацаваць кодэкс паводзінаў сумесна з Эўракамісіяй.
- У ЭЗ са жніўня сёлета дзейнічае Digital Services Act, які пагражае плятформам з аўдыторыяй звыш 45 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штрафамі за дэзынфармацыю і нелегальны кантэнт.
- Уладальнік Х Ілан Маск днямі іранічна заўважыў, што, магчыма, «ня ўсё ў сьвеце зьяўляецца расейскай дэзынфармацыяй», у сувязі са скандалам з вэтэранам дывізіі СС «Галічына» ў канадзкім парлямэнце.