Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку і Ерэване агучылі розныя вэрсіі затрыманьня былога кіраўніка Нагорнага Карабаху


Рубэн Варданьян, архіўнае фота
Рубэн Варданьян, архіўнае фота

Рубэна Варданьяна затрымалі і перавезьлі ў Баку, сталіцу Азэрбайджану.

Дзяржаўная памежная служба Азэрбайджану паведаміла аб затрыманьні былога дзяржаўнага міністра (адпавядае статусу кіраўніка ўраду) непрызнанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі Рубэна Варданьяна.

Як паведаміла дзяржаўнае азэрбайджанскае агенцтва AZƏRTAC, яго затрымалі «на пункце пропуску празь дзяржаўную мяжу „Лачын“», калі ён спрабаваў «незаконна» трапіць на тэрыторыю Азэрбайджану.

Рубэна Варданьяна затрымалі і перавезьлі ў Баку, сталіцу Азэрбайджану.

Дзяржаўнае армянскае агенцтва ArmenPress з спасылкай на жонку Варданьяна Вераніку Зонабэнд паведаміла, што «колішняга дзяржаўнага міністра Арцаху (так у Армэніі называюць Нагорны Карабах. — РС) арыштаваў азэрбайджанскі бок на незаконна выстаўленым пункце пропуску на мосьце Хакары каля Лачынскага калідору».

«Сёньня раніцай майго мужа Рубэна Варданьяна, філянтропа, бізнэсоўца і колішняга дзяржаўнага міністра Рэспублікі Арцах, арыштавалі і ўзялі ў палон азэрбайджанскія ўлады на мяжы пры спробе пакінуць Арцах разам з тысячамі іншых армян, якія ратуюцца ад азэрбайджанскай акупацыі. Усе дзесяць месяцаў блякады Рубэн стаяў поплеч з арцахцамі, пакутаваў і змагаўся за выжываньне разам зь імі», — заявіла Вераніка Зонабэнд.

У лютым сёлета Варданьян пайшоў у адстаўку.

Улады Армэніі паведамілі, што на раніцу 27 верасьня з Нагорнага Карабаху выехалі 47 115 грамадзян. Этнічныя армяне масава пакідаюць рэгіён пасьля таго, як Баку абвясьціў яго сваёй тэрыторыяй.

Уцекачы з Нагорага Карабаху. 27 верасьня 2023
Уцекачы з Нагорага Карабаху. 27 верасьня 2023
Уцекачы з Нагорнага Карабаха. 27 верасьня 2023
Уцекачы з Нагорнага Карабаха. 27 верасьня 2023
Уцекачы з Нагорнага Карабаха
Уцекачы з Нагорнага Карабаха

Што папярэднічала цяперашняй сытуацыі ў Нагорным Карабаху

Нагорны Карабах (армянская назва Арцах) — горны рэгіён унутры тэрыторыі Азэрбайджану, у якім цягам стагодзьдзяў жылі і армяне, і азэрбайджанцы. Напярэдадні распаду Савецкага Саюзу насельніцтва тагачаснай Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці прыблізна на 75% складалася з армянаў. У 1980-я гады нацыяналістычны рух імкнуўся аддзяліць рэгіён ад Азэрбайджану і далучыць яго да Армэніі. У выніку вайны на пачатку 1990-х гадоў загінулі каля 30 тысяч чалавек, і сэпаратысты, падтрыманыя Армэніяй, узялі гэтую тэрыторыю і некалькі прылеглых раёнаў Азэрбайджану пад свой кантроль.

Дыпляматычныя намаганьні ўрэгуляваць канфлікт не далі істотных вынікаў, і ў 2020 годзе пачалася новая вайна, якая цягнулася шэсьць тыдняў. У выніку замірэньня пры пасярэдніцтве Расеі быў фактычна зафіксаваны пераход пад кантроль Азэрбайджану часткі рэгіёну і сямі прылеглых да яго раёнаў.

У 2022 годзе Баку і Ерэван пачалі перамовы, якія мелі канчаткова разьвязаць канфлікт. Заяўленай мэтай Азэрбайджану было вярнуць кантроль над усёй тэрыторыяй Нагорнага Карабаху, і армянскі прэмʼер-міністар Нікол Пашыньян даваў сыгналы, што ён гатовы на гэта пайсьці.

Аднак армянскае кіраўніцтва Нагорнага Карабаху не хацела ісьці на такі крок. Яно выказвала занепакоенасьць, што абяцаньні Азэрбайджану мірна «рэінтэграваць» этнічных армянаў — гэта толькі дымавая заслона, за якой хаваецца плян назаўсёды выціснуць іх з гэтай тэрыторыі. Міжнародныя пасярэднікі спрабавалі знайсьці кампраміс, але марна.

1 студзеня 2024 году спыніла сваё існаваньне Нагорна-Карабаская рэспубліка, абвешчаная больш за 30 гадоў таму этнічнымі армянамі на тэрыторыі былой савецкай Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці Азэрбайджану і не прызнаная ніводнай краінай сьвету.

Гэта адбылося ў выніку нападу Азэрбайджану на Нагорны Карабах увосень 2023 году. Азэрбайджанскія ўлады назвалі гэта «антытэрарыстычнай апэрацыяй». У выніку з Нагорнага Карабаху выехалі амаль усе этнічныя армяне, а Азэрбайджан абвясьціў яго сваёй тэрыторыяй і заявіў аб перамозе ў «Айчыннай вайне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG