Пра гэта BPN паведаміла прэс-служба намесьніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Паўла Латушкі.
Пра тое, што Мірончык не атрымае запрашэньня на цырымонію, Латушка быў праінфармаваны 24 верасьня паслом Нарвэгіі ў Польшчы Усьцейнам Бё.
На ўручэньні прэміі прадугледжана прысутнасьць «паслоў-рэзыдэнтаў замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Осла», а «амбасадар рэжыму Мірончык такой акрэдытацыі ня мае», у Нарвэгіі ён працуе «па сумяшчальніцтве».
31 жніўня стала вядома пра намер Нобелэўскага фонду запрасіць на ўрачыстасьці з нагоды ўручэньня прэмій паслоў усіх краін, якія маюць дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Швэцыі і Нарвэгіі. У тым ліку гаворка ішла пра дыпляматаў зь Беларусі і Расеі, якіх у 2022 годзе не запрасілі праз поўнамаштабнае ўварваньне РФ ва Украіну.
Арганізацыя палічыла, што такі падыход «спрыяе магчымасьці данесьці важныя ідэі Нобэлеўскай прэміі да кожнага».
У Швэцыі гэтае рашэньне было сустрэтае крытыкай. З заклікам не запрашаць на мерапрыемствы паслоў Беларусі і РФ выступілі Сьвятлана Ціханоўская, Міністэрства замежных спраў Украіны.