Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «ДНР» увялі камэнданцкую гадзіну і цэнзуру тэлефонных размоваў


Партрэты Дзяніса Пушыліна і Ўладзіміра Пуціна ў акупаванай Дзьмітраўцы ў Данецкай вобласьці, сьнежань 2022
Партрэты Дзяніса Пушыліна і Ўладзіміра Пуціна ў акупаванай Дзьмітраўцы ў Данецкай вобласьці, сьнежань 2022

Пра гэта гаворыцца ва ўказе прызначанага Масквой кіраўніка анэксаванай Расеяй часткі Данецкай вобласьці Ўкраіны Дзяніса Пушыліна (гэтую тэрыторыю таксама называюць «ДНР»).

Дакумэнт, акрамя іншых абмежаваньняў, уводзіць ваенную цэнзуру ў дачыненьні да паштовай перапіскі, паведамленьняў карыстальнікаў у сацыяльных сетках, па электроннай пошце і ў мэсэнджарах, а таксама ў тэлефонных размовах.

Таксама ва ўказе гаворыцца аб увядзеньні забароны на сходы, мітынгі, дэманстрацыі, шэсьці, пікеты і іншыя масавыя мерапрыемствы. Не дазваляюцца страйкі «і іншыя спосабы прыпыненьня або спыненьня дзейнасьці арганізацый».

Дакумэнт уводзіць камэнданцкую гадзіну з 23:00 вечара да 4:00 раніцы. Чыноўнікам і людзям, якія атрымліваюць заробак з расейскага бюджэту, забараняецца выяжджаць у любую іншую краіну, акрамя Расеі, без апавяшчэньня.

  • Расея акупавала частку Данецкай вобласьці Ўкраіны вясной 2014 году. Напярэдадні поўнамаштабнага ўварваньня ў лютым 2022 Масква эвакуявала з гэтай тэрыторыі частку насельніцтва, а затым анэксавала яе. Анэксію часткі Данецкай вобласьці, а таксама іншых цяпер акупаваных расейскім войскам тэрыторый Украіны – часткі Луганскай, Запароскай і Херсонскай абласьцей, а таксама Крыма – не прызнае міжнародная супольнасьць і Ўкраіна, якая нагадвае, што межы дзяржавы былі прызнаныя краінамі сьвету, а таксама самой Расеяй пасьля распаду СССР у 1991 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG