Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн пасьля сустрэчы зь Зяленскім: толькі Расея супрацьстаіць усталяваньню міру ва Ўкраіне


Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Белым доме. ЗША, Вашынгтон. 21 верасьня, 2023 году
Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Белым доме. ЗША, Вашынгтон. 21 верасьня, 2023 году

Адміністрацыя Байдэна сканцэнтравана на тым, каб забясьпечыць неабходную падтрымку і рэсурсы для Ўкраіны, паведамілі ў Белым доме.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 21 верасьня сустрэўся ў Белым доме з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.

Украінскі лідэр сустрэўся 21 верасьня з прэзыдэнтам ЗША Байдэнам на фоне скептыцызму сярод часткі рэспубліканцаў у Кангрэсе наконт новага раўнду вайсковай дапамогі Кіеву.

Пасьля звароту па міжнародную падтрымку на сэсіі Генасамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у сераду Зяленскі прыбыў у Вашынгтон. Яго праграма ўключала сустрэчы з вайсковым кіраўніцтвам у Пэнтагоне і наведваньне Капітолія перад выступам вечарам у музэі Нацыянальных архіваў.

Байдэн, які павінен абʼявіць аб новым пакеце вайсковай дапамогі Ўкраіне на суму 325 мільёнаў даляраў, высока ацаніў адвагу ўкраінскага народу, сустрэўшыся зь Зяленскім у Авальным кабінэце.

«Разам з нашымі партнэрамі і саюзьнікамі амэрыканскі народ поўны рашучасьці зрабіць усё магчымае, каб сьвет быў з вамі», — сказаў Байдэн перад пачаткам перамоваў.

Зяленскі сказаў, што Ўкраіна высока цэніць дапамогу Злучаных Штатаў «у барацьбе з расейскім тэрорам», і сказаў, што абмяркуе з Байдэнам абаронныя патрэбы Ўкраіны, удзяляючы асаблівую ўвагу супрацьпаветранай абароне.

«Сёньня я знаходжуся ў Вашынгтоне, каб умацаваць нашу здольнасьць абараняць украінскіх дзяцей, нашы семʼі, нашы дамы, свабоду і дэмакратыю ў сьвеце», — дадаў ён.

Байдэн пасьля сустрэчы Зяленскім заявіў, што ўсталяваньню міру ва Ўкраіне супрацьстаіць толькі Расея.

Джо Байдэн і большасьць у кіраўніцтве Кангрэса ЗША па-ранейшаму падтрымліваюць дапамогу Ўкраіне, Зяленскі сутыкнуўся з больш жорсткай рэакцыяй сярод кангрэсмэнаў у параўнаньні зь яго візытам у сьнежні летась.

Выступаючы ў Капітоліі, Зяленскі праінфармаваў заканадаўцаў аб сытуацыі на фронце. Яго выступ суправаджалася авацыямі, як напісаў на плятформе X сэнатар Крыс Мэрфі.

Пазьней Зяленскі ахарактарызаваў свае сустрэчы з заканадаўцамі як «адкрытыя і канструктыўныя».

Зяленскі правёў перамовы зь міністрам абароны ЗША Лойдам Осьцінам і іншымі высокапастаўленымі вайсковымі начальнікамі. Ён наведаў мэмарыял Пэнтагону 9/11, усклаўшы кветкі да помніка ахвярам тэрактаў, якія здарыліся 11 верасьня 2001 года.

Па меры контранаступу, які працягваецца, у Кангрэсе ідуць лютыя дэбаты аб выдатках напярэдадні магчымага ўрадавага шатдаўна. Група кансэрватыўных рэспубліканцаў ставіць пад сумнеў мільярды даляраў, якія Вашынгтон накіраваў Кіеву на дапамогу ў розных сфэрах.

ЗША накіравалі каля 113 мільярдаў даляраў на патрэбы Ўкраіне ў сфэры бясьпекі і гуманітарнай дапамогі, каб дапамагчы ўраду Зяленскага пасьля ўварваньня Расеі ў лютым 2022 года.

Дарадца Белага дома ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван заявіў, што адміністрацыя Байдэна сканцэнтраваная на тым, каб забясьпечыць неабходную падтрымку і рэсурсы для Ўкраіны.

Па словах Саллівана, Байдэн абвесьціць аб новым пакеце вайсковай дапамогі для Ўкраіны, уключаючы сыстэмы супрацьпаветранай абароны і іншае ўзбраеньне, каб дапамагчы Кіеву напярэдадні суровай зімы.

Ён дадаў, што пакет таксама будзе ўключаць другі транш касэтных боепрыпасаў для 155-мілімэтровых гаўбіц.

Згодна з праведзеным нядаўна Reuters/Ipsos, даволі вялікая частка амэрыканскага грамадзтва падтрымлівае перадачу зброі Ўкраіне для абароны ад Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG