Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кастрычніку ў Беларусі прагназуюць рост цэнаў


У верасьні інфляцыя можа зьдзівіць беларусаў нізкім памерам. Аднак яе рэзкі рост беларусы ўбачаць ужо ў кастрычніку.

Пра гэта падчас брыфінгу расказаў навуковы супрацоўнік BEROC Анатоль Харытончык, піша «Зеркало».

Эканаміст Анатоль Харытончык лічыць, што ў кастрычніку інфляцыя «рэзка паскорыцца». Ён тлумачыць гэта тым, што летась якраз у той жа месяц было зьніжэньне ўзроўню спажывецкіх цэнаў на 1 працэнт праз увядзеньне жорсткага рэгуляваньня.

У кастрычніку летась спачатку Аляксандр Лукашэнка сваім указам забараніў зьмяняць цэны, а бліжэй да канца месяца ўрад прыдумаў новы мэтад іх рэгуляваньня, які з асобнымі зьменамі дзейнічае дагэтуль.

«Таму нават калі цэны ў кастрычніку ня зьменяцца, гэта дадасьць нам да агульнай гадавой інфляцыі адзін працэнтны пункт, — цытуе эканаміста „Зеркало“. — Хутчэй за ўсё, мы ў верасьні ўбачым мінімум гадавой інфляцыі, магчыма, крыху ніжэйшы за 2%, а ў кастрычніку адбудзецца досыць моцны рост».

На ягоную думку, да канца года інфляцыя адбудзецца ў дыяпазоне 5–7 працэнтаў. Варта адзначыць, што прыкладна такі ўзровень інфляцыі прагназавалі ўлады паводле вынікаў 2023 году.

У жніўні ў Беларусі была зафіксаваная дэфляцыя на ўзроўні 0,3%. «Гэтаму спрыяла патаньненьне садавінагародніннай прадукцыі, а таксама асобных імпартаваных тавараў, — адзначалі раней у Міністэрстве эканомікі. — І ёсьць усе падставы меркаваць, што ў выніку года ўзровень інфляцыі акажацца ніжэйшым за прагназаваны».

Раней у міністэрстве папярэдзілі беларусаў, каб рыхтаваліся да росту цэнаў. Там лічылі, што гадавая інфляцыя будзе на ўзроўні 7 працэнтаў, як і прагназавалася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG