Суд над Гараўскім у справе зьнікненьняў апанэнтаў Лукашэнкі. ФОТА
У Швайцарыі ў крымінальным судзе у Санкт-Галене пачаўся суд над экс-байцом беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР) Юрыем Гараўскім, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасьці да зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў у Беларусі.

1
Будынак кантоннага суду Санкт-Галену, дзе адбываецца паседжаньне

2
Юры Гараўскі прыехаў у суд у капюшоне, які хавае частку твару

3
Праваабаронцы з патрабаваньнем справядлівага суду для Беларусі. Зьлева — Павал Сапелка з Праваабарончага цэнтру "Вясна", справа — выканаўчы дырэктар Trial international Філіп Грант.

4
Юры Гараўскі ўваходзіць у будынак суду

5
Юрысконсульт няўрадавай арганізацыі TRIAL Бэнуа Мэйстр дэманструе плякат з патрабаваньнем справядлівасьці для Беларусі перад прыбыцьцём Юрыя Гараўскага ў суд.

6
Швайцарскі паліцыянт на ўваходзе ў суд

7
Паліцэйскі аўтамабіль перад будынкам суду ў кантоне Санкт-Гален

8
Плякаты з аднолькавым надпісам Justice for Belarus (Справядлівасьць для Беларусі) у руках праваабаронцаў перад слуханьнямі ў крымінальнай справе ва ўнівэрсальнай юрысдыкцыі.