Даўжыня агароджы мае быць 172 кілямэтры, расказаў міністар. У агароджы будзе прыкладна 4500 камэраў, цеплавізараў і датчыкаў руху.
Польскія кампаніі могуць падаць заяўку на ўдзел да 22 верасьня. Пераможцу маюць абвясьціць да сярэдзіны лістапада, каб выбраны падрадчык мог пачаць будаўніцтва ўжо сёлета.
Польшча ўзводзіла 206-кілямэтровую загароду ўздоўж мяжы зь Беларусьсю са студзеня 2022 году па чэрвень 2023-га. Будаўніцтва фізычнага бар’еру стала рэакцыяй Варшавы на патокі зь вясны 2021 году мігрантаў, якія імкнуцца незаконна трапіць у краіны ЭЗ зь беларускай тэрыторыі.