Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэскую вобласьць па часовым калідоры ў моры прыйшлі два першыя сухагрузы


Разбуранае абстрэлам сховішча збожжа ў Адэскай вобласьці, 24 ліпеня 2023
Разбуранае абстрэлам сховішча збожжа ў Адэскай вобласьці, 24 ліпеня 2023

У порт Чарнаморску ў Адэскай вобласьці па часовым калідоры ў Чорным моры прыбылі два першыя транспартныя караблі.

Караблі Resilient Africa і Aroyat пад сьцягам дзяржавы Палаў павінны забраць каля 20 тысяч тон збожжа для краін Азіі і Афрыкі. На зваротным шляху сухагрузы пройдуць уздоўж узьбярэжжа Ўкраіны, потым Румыніі і Баўгарыі. Усяго пасьля выхаду Расеі са збожжавай угоды ў сярэдзіне ліпеня Адэскую вобласьць па такім маршруце пакінулі пяць судоў.

Пра стварэньне часовых калідораў у Чорным моры для вывазу харчоў Украіна аб’явіла 10 жніўня. Кіеў тады таксама заявіў, што на маршруце захоўваецца пагроза з боку расейскага войска.

Першы кантэйнэравоз, які знаходзіўся ў Адэсе з лютага мінулага года, пакінуў порт 16 жніўня.

Расея выйшла са збожжавай угоды 17 ліпеня. Крэмль заявіў, што частка дамоўленасьцяў, якія датычацца экспарту расейскіх угнаеньняў і харчаваньня, ня выканана. Масква таксама заявіла, што ўсе судны ў Чорным моры будзе лічыць удзельнікамі вайны на баку Кіева.

Пасьля выхаду Масквы са збожжавай угоды расейскія войскі ўзмацнілі абстрэлы Адэскай вобласьці, зьнішчаючы партовую інфраструктуру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG