Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр журналіст «Настоящего времени», былы тутбаевец і свабодавец Алег Ануфрыенка


Алег Ануфрыенка
Алег Ануфрыенка

Наш калега і сябар, журналіст «Настоящего времени» Алег Ануфрыенка памёр 13 верасьня пасьля раптоўнай хуткай хваробы. Яму было 35 гадоў.

Алег працаваў на «Настоящем времени» з 2019 году, быў прадусарам тэлевізійных выпускаў навін, шэф-рэдактарам інфармацыйных праграм і рэдактарам відэа ў камандзе НВ-digital. Да прыходу на тэлеканал ён працаваў у вядучых незалежных СМІ Беларусі, у тым ліку на Tut.by, быў журналістам расейскай службы Радыё Свабода.

«Я глыбока засмучаны трагічнай сьмерцю нашага калегі, — напісаў прэзыдэнт холдынгу «Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа» Джэфры Гедмін. — Мы заўсёды будзем памятаць Алега за яго цеплыню, прафэсіяналізм і бездакорную вернасьць ідэалам свабоднага і дэмакратычнага сьвету. Нашы думкі цяпер зь ягонымі роднымі і сябрамі».

Мы выказваем шчырыя спачуваньні родным і блізкім Алега.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG