Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве разглядаюць магчымасьць канфіскацыі машыны за ўезд у краіну з расейскай рэгістрацыяй. У Эўракамісіі патлумачылі, у чым справа


Аўтамабілі. Ілюстрацыйнае фота
Аўтамабілі. Ілюстрацыйнае фота

У выпадку ўезду ў Літву на зарэгістраваным у Расеі аўтамабілі кіроўцу, рух якога не ажыцьцяўляецца праз калінінградзкі транзыт, будзе пагражаць канфіскацыя аўтамабіля, заявіла намесьніца міністра замежных спраў Літвы Явіта Нялюпшэне.

Так Явіта Нялюпшэне пракамэнтавала абноўленае тлумачэньне Эўрапейскай камісіі (ЭК), якое забараняе любы, нават часовы, увоз аўтамабіляў з Расеі ў Эўразьвяз, піша Delfi.

«Кожны, хто перасякае мяжу, няхай гэта будзе грамадзянін Расеі або грамадзянін ЭЗ, з зарэгістраванымі ў Расеі (аўтамабільнымі. — ELTA) нумарамі, калі ў яго няма дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць, што ён карыстаецца калінінградзкім транзытам, павінен быць папярэджаны аб тым, што ягоны аўтамабіль пры ўезьдзе будзе канфіскаваны», — падкрэсьліла Нялюпшэне ў этэры тэлеканала LRT у панядзелак.

«Цяпер грамадзяне Расеі могуць перасякаць мяжу толькі пры наяўнасьці ў іх такога права — на аўтобусе або пешшу», — падкрэсьліла яна.

Афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі Даніэль Фэры на брыфінгу 11 верасьня паведаміў, што аўтамабілі і іншыя рэчы, набытыя ў Расеі, могуць увозіць на тэрыторыю эўрапейскіх краін толькі грамадзяне краін Эўразьвязу і іхныя бліжэйшыя сваякі.

У тлумачэньнях ЭК ад 8 верасьня ўказваецца, што аўтамабілі ці іншыя асабістыя прадметы, якія падпадаюць пад санкцыі, такія як фотаапараты, ноўтбукі, тэлефоны, цыгарэты, інструмэнты для галеньня, шампунь, мыла і іншыя тавары, ня могуць быць увезеныя на тэрыторыю ЭЗ нават часова.

Новыя абмежаваньні ў дачыненьні да грамадзян Расеі ўведзеныя ў межах санкцый Эўразьвязу супраць Расеі за поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну ў лютым 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG