«Дзякуючы рассакрэчаным дадзеным выведкі мы ведаем, што 24 жніўня расейскія вайскоўцы выпусьцілі некалькі ракет па цывільным грузавым судне ў Чорным моры», — цытуе словы прэмʼера Reuters.
У міністэрстве замежных спраў Вялікай Брытаніі ўдакладнілі, што мэтай атакі было судна пад сьцягам Лібэрыі. Па ім выпусьцілі дзьве ракеты «Калібр» з ракетаносьбіта Чарнаморскага флёту.
«Наносячы ўдары па грузавых суднах і ўкраінскай інфраструктуры, Расея наносіць шкоду ўсяму астатняму сьвету», — заявіў кіраўнік брытанскага МЗС Джэймс Клевэрлі.
- Расея пачала абстрэльваць поўдзень Украіны пасьля таго, як 17 ліпеня выйшла са збожжавай угоды, у рамках якой збожжа з Украіны дастаўлялася ў іншыя краіны сьвету. Мэтай расейскіх удараў стала інфраструктура партоў, якую выкарыстоўвалі пры збожжавым пагадненьні. Пасьля выхаду Расеі з пагадненьня прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што Кіеў можа прадоўжыць пастаўкі збожжа па чарнаморскім калідоры без удзелу Расеі.