Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынацыйная рада заклікае ААН і ЭЗ разгледзець пытаньне абароны беларусаў


Пашпарт Беларусі
Пашпарт Беларусі

Каардынацыйная Рада заклікае міжнародных партнэраў разгледзець у межах Генэральнай асамблеі ААН, у Радзе Эўропы, Эўрапейскай камісіі і кансультацыйнай групе ЭЗ — Беларусь пытаньне абароны беларусаў.

Пасьля ўступленьня ў сілу ўказа аб пашпартах Каардынацыйная рада апублікавала заяву «Ў сувязі з беспрэцэдэнтнай дыскрымінацыяй рэжымам грамадзян Беларусі за мяжой».

«Мы вымушаныя канстатаваць, што гаворка ідзе аб адмове дзяржавы ад выкананьня сваёй функцыі па абароне грамадзян Беларусі, якія пражываюць за мяжой, парушэньнях правоў чалавека, у тым ліку фармальнай, на ўзроўні палітыкі, дыскрымінацыі беларускіх грамадзян, якія жывуць за мяжой. Мы канстатуем, што беларускі рэжым парушыў Венскую канвэнцыю аб консульскіх зносінах 1963 года, бо частка консульскіх функцый замежных устаноў краіны, замацаваных у Канвэнцыі, фактычна і юрыдычна скасаваны рэжымам», — гаворыцца ў заяве.

Каардынацыйная Рада адзначае, што ўказ закране ня толькі палітычных актывістаў, але і большасьць беларусаў, якія рэлякаваліся: яны ня могуць вярнуцца ў сваю краіну з прычыны ўзмацненьня пагрозы перасьледу, паколькі ў краіне крыміналізаваны і грамадзянскі актывізм. Яшчэ адна ўразьлівая група — дзеці грамадзян Беларусі, народжаныя за мяжой.

«Прынятыя зьмены таксама ствараюць перашкоды ў рэалізацыі грамадзянамі Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, правоў чалавека і канстытуцыйных гарантый, зьвязаных з атрыманьнем адукацыі, стварэньнем сям'і, распараджэньнем сваёй уласнасьцю, перамяшчэньнем і інш.», — гаворыцца ў заяве.

Каардынацыйная Рада заклікае міжнародных партнэраў разгледзець пытаньне абароны беларусаў у межах Генэральнай асамблеі ААН, у Радзе Эўропы, Эўрапейскай камісіі і кансультацыйнай групе ЭЗ-Беларусь. «Мы зьвяртаемся да Эўрапейскага парлямэнту з просьбай уключыць гэтае пытаньне для разгляду ў рамках дакладу аб адносінах зь Беларусьсю».

Каардынацыйная рада заклікае прыняць адміністрацыйныя і заканадаўчыя меры, каб мінімізаваць праблемы, якія могуць узьнікнуць у беларусаў у сувязі са сканчэньнем тэрміну дзеяньня пашпартоў.

  • Указ Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасьня № 278 пазбаўляе замежныя ўстановы Беларусі магчымасьці падаўжаць тэрмін дзеяньня пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакумэнты. Касуецца права консульстваў удзельнічаць у працэдуры адчужэньня маёмасьці, уключаючы нерухомасьць і аўтамабілі. Такія ўгоды можна будзе ажыцьцяўляць пры асабістай яўцы ў адпаведныя дзяржаўныя органы або на падставе даверанасьці, аформленай на тэрыторыі Беларусі (раней такія даверанасьці афармлялі консульствы).
  • І Эўразьвяз, і Дзярждэпартамэнт ЗША асудзілі новы ўказ. Аднак у Эўразьвязе заявілі, што для таго каб прымаць далейшыя рашэньні, ім трэба яшчэ зразумець, якія практычныя наступствы можа прынесьці гэты дакумэнт для грамадзян Беларусі, што знаходзяцца на тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG