«Аляксандар Мілінкевіч будзе дапамагаць наладжваць сувязі паміж дэмакратычнай Беларусьсю і Эўропай. Адна з галоўных мэтаў — узмацніць інтэграцыю беларускай культуры ў эўрапейскую, часткай якой яна заўсёды зьяўлялася», — паведамляе тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай.
Аляксандар Мілінкевіч — беларускі навуковец, грамадзкі дзеяч і палітык. Быў адзіным кандыдатам ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2006 годзе.