Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэнецца з сусьветным рэкардсмэнам знаходжаньня ва ўладзе


Тэадора Абіянг Нгема Мбасога на трыбуне ААН, 2014 год.
Тэадора Абіянг Нгема Мбасога на трыбуне ААН, 2014 год.

У Беларусь прыляцеў прэзыдэнт Экватарыяльнай Гвінэі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога.

Як паведаміла БЕЛТА, у праграме візыту сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, па выніку якой плянуецца падпісаньне «пакета двухбаковых дакумэнтаў, накіраваных на разьвіцьцё адносін па шырокім спэктры напрамкаў — ад эканомікі да гуманітарнай сфэры».

Днямі Аляксандар Лукашэнка пабіў рэкорд знаходжаньня ва ўладзе кіраўнікоў СССР (больш за 29 гадоў), які належаў Іосіфу Сталіну. Цяпер у яго зьявілася магчымасьць сустрэцца з чалавекам, які правіць краінай даўжэй за ўсіх з тых, хто жыве цяпер (калі не лічыць манархаў).

Тэадора Абіанга Нгема Мбасога прыйшоў да ўлады ў Экватарыяльнай Гвінэі ў 1979 годзе ў выніку перавароту, зрынуўшы свайго дзядзьку, і кіруе краінай ужо 44 гады.

  • Экватарыяльная Гвінэя з насельніцтвам у 1,6 мільёна — адзін з найбуйнейшых экспартэраў нафты. Пры гэтым значная частка жыхароў ня мае доступу да пітной вады, а 20% дзяцей паміраюць, не дажыўшы да пяці гадоў. Паводле Індэксу чалавечага разьвіцьця, які публікуецца ў рамках Праграмы ААН, краіна знаходзіцца на 145-м месцы (Беларусь — на 60-м, Расея — на 52-м).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG