Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўныя органы блытаюцца ў адказах, ці могуць людзі пасьпець аформіць дакумэнты да пачатку дзеяньня новага ўказу Лукашэнкі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У адным з рэгістрацыйных цэнтраў ДАІ ўжо не афармляюць дакумэнты па старых правілах, хоць указ пачне дзейнічаць толькі 7 верасьня.

Дзеяньне новага ўказу Лукашэнкі № 278 «Аб парадку выдачы дакумэнтаў і ўчыненьня дзеяньняў» пачнецца апоўначы 7 верасьня. Выхад указу прывёў да панікі некаторых беларусаў, якія, у прыватнасьці, хацелі аформіць угоды зь нерухомасьцю.

Журналістка парталу Zerkalo як фізычная асоба каля 11:00 патэлефанавала ў Менскае гарадзкое агенцтва дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру, каб удакладніць, ці можна сёньня пасьпець аформіць зьдзелку зь нерухомасьцю паводле даверанасьці, аформленай за мяжой. Ёй адказалі, што ўказ ужо набыў моц, таму адмовілі.

Таксама спэцыяліст адзначыў, што зь нерухомасьцю нельга аформіць ня толькі ўгоду для продажу, але і дароўную, гэта магчыма зрабіць толькі пры асабістым звароце або на падставе даверанасьці, аформленай на тэрыторыі Беларусі.

Праз гадзіну ўжо іншы спэцыяліст агенцтва сказаў, што ў апошні дзень угоду ўсё-ткі аформіць можна, бо ўказ увойдзе ў моц толькі 7 верасьня.

Што тычыцца пераафармленьня транспарту, то ў рэгістрацыйным аддзеле ДАІ на аўтарынку «Малінаўка» паведамілі, што ад сёньня ўгоду па даверанасьцях, выдадзеных за мяжой, яны не афармляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG