Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: два гады таму вынесьлі прысуды Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку


Максім Знак і Марыя Калесьнікава падчас прэс-канфэрэнцыі ў штабе Віктара Бабарыкі 14 ліпеня 2020 г.
Максім Знак і Марыя Калесьнікава падчас прэс-канфэрэнцыі ў штабе Віктара Бабарыкі 14 ліпеня 2020 г.

Падзеі 6 верасьня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

6 верасьня 2021 году вынесьлі прысуд палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 — Знаку. Судзьдзя — Сяргей Епіхаў.

Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • змова з мэтай захопу ўлады;
  • заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы;
  • стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне ім.

Таксама ў гэты дзень

1492Хрыстафор Калюмб пачаў з Канарскіх астравоў сваю першую экспэдыцыю.

Помнік Калюмбу ў Нью-Ёрку
Помнік Калюмбу ў Нью-Ёрку

1790 ― Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць зямель Рэчы Паспалітай.

1933 ― абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласаве. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «капцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслава Тарашкевіча з горадзенскай вязьніцы перадаюць у СССР.

1941 ― нацысцкія ўлады запатрабавалі ад усіх нямецкіх габрэяў, старэйшых за 6 гадоў, насіць на грудзёх шасьціканцовую зорку Давіда.

1952 ― у Жэнэве падпісаная Ўсясьветная канвэнцыя аб аўтарскім праве.

1954 — у Менску адкрыты Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі (з 1992 г. — Беларускі аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт).

1991 — на паседжаньні Дзяржаўнага савету СССР пад старшынствам Міхаіла Гарбачова прызнаецца незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі.

1991 ― Чачэнія абвясьціла незалежнасьць.

1997 ― у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм «Маладога Фронту».

2000 ― у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку пачаўся найвялікшы ў гісторыі саміт з удзелам 150 кіраўнікоў дзяржаў і іншых высокіх асобаў. Актывісты беларускай дыяспары пікетавалі штаб-кватэру ААН зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і лёзунгамі супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У гэты дзень нарадзіліся

1751 ​Салямон Майман, беларускі і габрэйскі філёзаф.

1792Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, сьвятар.

1903Мікола Дварэцкі, беларускі дзеяч хрысьціянскай дэмакратыі, паэт.

1907Леанід Рахленка, беларускі актор і рэжысэр.

У памяці

1656 Піліп Абуховіч, вайсковы і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэмуарыст.

1907 Сюлі-Прудом, францускі паэт, першы нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры.

1921Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры.

1954 Уладзімер Марзон, беларускі хірург.

1998 Акіра Курасава, японскі рэжысэр.

Акіра Курасава
Акіра Курасава

2007 Лючана Павароці, італьянскі сьпявак-тэнар.

Лючана Павароці
Лючана Павароці















Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG