Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім і расейскім спартоўцам дазволілі ўдзел у спаборніцтвах у водных відах спорту. Але з умовамі


Падчас акцыі з патрабаваньнем не дапусьціць спартоўцаў Расеі і Беларусі да ўдзелу ў Алімпіядзе 2024 году ў Парыжы ў сувязі з вайной супраць Украіны. Лязана, Швайцарыя, 25 сакавіка 2023
Падчас акцыі з патрабаваньнем не дапусьціць спартоўцаў Расеі і Беларусі да ўдзелу ў Алімпіядзе 2024 году ў Парыжы ў сувязі з вайной супраць Украіны. Лязана, Швайцарыя, 25 сакавіка 2023

Міжнародная фэдэрацыя водных відаў спорту дазволіла атлетам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах індывідуальна і ў нэўтральным статусе.

World Aquatics зацьвердзіла крытэры для допуску на сусьветныя спаборніцтвы ў водных відах спорту, паведамляе «Настоящее время». Атлеты з Расеі і Беларусі змогуць узяць удзел як асобы, безь сьцягоў і гімнаў. У адным спаборніцтве можа ўдзельнічаць толькі адзін спартовец.

Таксама да ўдзелу дапусьцяць толькі тых, хто не зьвязаны зь сілавымі структурамі і не падтрымлівае вайны з Украінай. Як такую падтрымку могуць расцаніць публікацыі ў сацсетках, удзел у мітынгах і любую дэманстрацыю ваенных сымбаляў, напрыклад, літары Z.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG