Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрэнін патлумачыў канфлікт вакол польскага верталёта «памылкай лётчыкаў»


Віктар Хрэнін
Віктар Хрэнін

Такім чынам, Міністэрства абароны Беларусі афіцыйна ня лічыць інцыдэнт правакацыяй польскага боку.

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін ня лічыць парушэньне мяжы польскім верталётам правакацыяй. Ён зьвязвае інцыдэнт з памылкай лётчыкаў, паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС.

Паводле Хрэніна, беларускі бок ня будзе ўзмацняць вайсковую прысутнасьць на мяжы.

«Гэта нізкая падрыхтоўка лётчыкаў. У нас захоўваецца ўзаемадзеяньне [з польскім бокам] у рамках забесьпячэньня палётаў. Мы бачылі гэты борт, мы ведалі, зь якой мэтай ён ляціць — патруляваньне дзяржаўнай мяжы, адсочвалі цалкам яго палёт <...>. Мы, у адрозьненьне ад нашых агрэсіўных суседзяў, не расцэньваем гэта як правакацыю», — прыводзіць агенцтва словы Хрэніна.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што 1 верасьня польскі вайсковы верталёт МІ-24 парушыў паветраную прастору Беларусі. Прадстаўніка польскага пасольства выклікалі ў МЗС Беларусі.

У Беларусі заявілі, што польскі вайсковы верталёт Мі-24 нібыта «на гранічна малой вышыні перасек дзяржаўную мяжу, заляцеў на глыбіню 1200 мэтраў» на тэрыторыю Беларусі, а потым вярнуўся ў Польшчу.

Афіцыйная Варшава адмаўляла факт парушэньня мяжы. Міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі назваў беларускія заявы «спробай адказаць на наш вельмі рэзкі пратэст на палітычным і дыпляматычным узроўнях у сувязі з парушэньнем нашай прасторы беларускімі верталётамі», якое адбылося 1 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG