Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры пацьвердзілі самагубства артысткі беларускага балету


Беларуская балерына Вікторыя Бурчак. instagram.com/viktoria_burchak/
Беларуская балерына Вікторыя Бурчак. instagram.com/viktoria_burchak/

Першай пра факт самагубства паведаміла журналістка і пісьменьніца Інэса Плескачэўская на сваёй старонцы ў Facebook, але пазьней яна выдаліла сваю публікацыю.

Маладая беларуская балерына Вікторыя Бурчак скончыла сваё жыцьцё самагубствам.

Свабода зьвязалася зь некалькімі яе сябрамі ў сацыяльных сетках, каб спраўдзіць гэты факт. Адзін зь іх адказаў, што падрабязнасьцяў ня ведае, але прычынай сьмерці сапраўды стаў суіцыд.

Сябры не ўдакладнілі, дзе працавала Вікторыя. У сьпісе балетнай трупы Вялікага тэатру Беларусі, апублікаваным на афіцыйным сайце тэатру, яе імя адсутнічае.

Як можна зразумець зь яе старонкі ў Instagram, на якой сёньня паведамляецца, што фатаздымкі перамясьцілі ў архіў, яна працавала ў Расеі або часта яе наведвала; імаверна, мела выступы ў Кітаі.

Журналістка і пісьменьніца Інэса Плескачэўская пісала, што незадоўга да сваёй сьмерці Вікторыя паведаміла ёй, што падпісала дамову з выдавецтвам аб выданьні сваёй кнігі «Одетта из кордебалета».

Прычыны, якія прывялі да самагубства, застаюцца невядомымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG