Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабаленка стала другой беларускай, якая ўзначаліла міжнародны тэнісны рэйтынг


Арына Сабаленка. Архіўнае фота
Арына Сабаленка. Архіўнае фота

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры стала новым лідэрам рэйтынгу WTA і захавае гэтую пазыцыю пасьля US Open.

Беларуска Арына Сабаленка ўзначаліць рэйтынг жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) па выніках US Open, аднаго з найпрэстыжнейшых тэнісных турніраў сьвету.

Полька Іга Сьвёнтэк выбыла ў 1/8 фіналу і ня здолела абараніць леташняга тытулу. Сьвёнтэк пратрымалася на першым радку сусьветнага рэйтынгу 75 тыдняў.

Сабаленка стане другой беларускай тэнісісткай, якой удалося ўзначаліць рэйтынг. У 2012 годзе адзіночны рэйтынг узначальвала Вікторыя Азаранка. Яна была нумарам адзін 51 тыдзень.

Сабаленка стане 29-й першай ракеткай сьвету ў гісторыі.

Акрамя таго, яна будзе 8-й у гісторыі сярод тых, хто здолеў узначаліць рэйтынг і адзіночнага, і парнага разраду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG