Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыньян: залежнасьць Армэніі ад Расеі ў сфэры бясьпекі «была стратэгічнай памылкай»


Прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян
Прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян

У інтэрвію выданьню La Repubblica, якое ў нядзелю паказала армянская тэлевізія, прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян раскрытыкаваў расейскі міратворчы кантынгент у Нагорным Карабаху, заявіўшы, што той не выконвае сваю задачу.

Пашыньян лічыць, што залежнасьць Армэніі ў сфэры бясьпекі толькі ад адной краіны, а менавіта Расеі, была «стратэгічнай памылкай».

«Архітэктура бясьпекі Армэніі на 99,999% была зьвязаная з Расеяй, у тым ліку і ў сфэры набыцьця зброі і боепрыпасаў. Але сёньня, калі Расея сама мае патрэбу ў зброі і боепрыпасах, зразумела, што нават калі б яна захацела, не змагла б забясьпечыць патрэбы Армэніі ў сфэры бясьпекі», – заявіў у прыватнасьці Пашыньян. Паводле яго, Армэнія «спажыла горкі плён» гэтай стратэгічнай памылкі і толькі цяпер спрабуе «дывэрсіфікаваць» сваю стратэгію ў сфэры бясьпекі.

Праўдападобна, Пашыньян меў на ўвазе кампанію восені 2020 году, падчас якой Азэрбайджану ўдалося вярнуць значныя тэрыторыі, якія каля 30 гадоў знаходзіліся пад кантролем армянскіх сіл.

Таксама Пашыньян выказаў меркаваньне, што Расея, верагодна, сама сыходзіць з Паўднёвага Каўказу. «Па сутнасьці, Расея ўжо дастаткова даўно знаходзіцца ў нашым рэгіёне, на Паўднёвым Каўказе. Але мы бачылі сытуацыі, калі ў адзін дзень, адзін месяц ці адзін год Расея проста сышла і пакінула Паўднёвы Каўказ... ёсьць працэсы, якія, вядома, прыводзяць да такой думкі, што можа паўтарыцца той жа сцэнар, што аднойчы мы проста прачнёмся і ўбачым, што Расеі тут няма», – заявіў прэмʼер Армэніі. Ён адзначыў, што шэраг камэнтатараў у Расеі сьцьвярджае, што нейкія заходнія сілы падштурхоўваюць Ерэван да разрыву з Расеяй, але, на яго думку, «Расея сама сыходзіць з рэгіёну ў сілу тых крокаў, якія яна робіць або ня робіць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG