Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 25 гадоў Google


3D лога Google
3D лога Google

Падзеі 4 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

Студэнты Стэнфардзскага ўнівэрсытэту ў ЗША Лары Пэйдж і Сяргей Брын 4 верасьня 1998 году зарэгістравалі кампанію Google. Першапачаткова яна месьцілася ў гаражы ў Каліфорніі. Google і аднайменная пошукавая сыстэма зрабіліся настолькі культавымі, што ад гэтай назвы нават утварыўся дзеяслоў.

Гэты дзень у гісторыі

476 — зрынуты апошні рымскі імпэратар Ромул Аўгустул, што стала канцом Заходняй Рымскай імпэрыі.

1390 — крыжакі разам з Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.

1580 — у ходзе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем пасьля 2-тыднёвай аблогі ўзялі горад Вялікія Лукі.

Стэфан Баторы
Стэфан Баторы

1583 — у Берасьцейскай друкарні выдадзеная Біблія, дзе былі зьмешчаныя ўсе тэксты Старога і Новага запаветаў, вядомая як Берасьцейская або Радзівілаўская Біблія, самая вялікая і багата аформленая беларуская кніга XVI стагодзьдзя.

1776 — на беларускіх землях, якія адышлі да Расейскай імпэрыі пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай, створаная Полацкая губэрня.

1870 — зрынуты францускі імпэратар Напалеон III, абвешчаная Трэцяя француская рэспубліка.

1942 — нацысты зьнішчылі гета ў Лунінцы.

1991 — над будынкам Вярхоўнай Рады Ўкраіны ўпершыню ўзьняты жоўта-блакітны сьцяг.

1998 — заснаваная кампанія «Google».

1998 — трыбунал ААН па вайсковых злачынствах у Руандзе асудзіў яе былога прэм’ера Жана Камбанда за акты генацыду ў 1994 годзе.

2006 — у Нацыянальнай бібліятэцы адкрыўся музэй кнігі.

У гэты дзень нарадзіліся

1809 — Юльюш Славацкі, польскі паэт.

1859 — Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

Браніслаў Эпімах-Шыпіла
Браніслаў Эпімах-Шыпіла

1893 — Юзюк Фарботка, паэт, грамадзка-культурны дзеяч, заоляг.

1936 — Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч.

Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч

У памяці

1891 — Міхаіл Каяловіч, расейскі гісторык беларускага паходжаньня, адзін з пачынальнікаў ідэалёгіі заходнерусізму на Беларусі.

1963 — Рабэр Шуман, прэм’ер-міністар Францыі, адзін з ідэолягаў стварэньня Эўразьвязу.

1985 — Васіль Стус, украінскі паэт, праваабаронца, палітвязень.

1997 — Міхась Раманюк, мастацтвазнаўца, мастак, этнограф, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980— 1990-х.

Васіль Стус з жонкай Валянцінай
Васіль Стус з жонкай Валянцінай

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG