«Два супрацоўнікі ПВК Вагнэра, знаходзячыся ў адпачынку ў Беларусі, зрабілі мэмарыял памяці ў Менску на Плошчы Перамогі. Ніхто не забыты, нішто не забыта!» — гаворыцца ў подпісе пад фота.
Манумэнт Перамогі і «Вечны агонь» на плошчы Перамогі ў Менску стварылі ў гонар перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ў памяць пра воінаў Савецкай арміі, партызанаў і падпольшчыкаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Увечары 13 жніўня ў Цвярской вобласьці Расеі разьбіўся самалёт Embraer Legacy 600, які належаў заснавальніку ПВК «Вагнэра» Яўгенію Прыгожыну. Як паведаміла Расавіяцыя, на борце знаходзіліся дзесяць чалавек, у тым ліку сам Прыгожын, камандзір ПВК Дзьмітрый Уткін і Валерый Чакалаў — кіраўнік фірмаў, зьвязаных з Прыгожыным. Усе яны загінулі. Сьледчы камітэт Расеі завёў крымінальную справу па арт. 263 КК — «Парушэньне правілаў бясьпекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту».
- Камандзір ПВК «Вагнэра» Дзьмітры Уткін адкрыта спавядаў ідэі германскага нацыянал-сацыялізму і зрабіў сабе вялізную татуіроўку ў выглядзе свастыкі.
- Байцы «Вагнэра» ўдзельнічаюць у наземных апэрацыях у Сырыі, Афрыцы і ў вайне з Украінай, наймітаў падазраюць ва ўчыненьні шматлікіх ваенных злачынстваў.
- У студзені 2023 году Мінфін ЗША прызнаў ПВК «Вагнэр» транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй і ўвёў санкцыі супраць структур, зьвязаных з гэтай вайсковай кампаніяй і яе заснавальнікам.
- У красавіку Эўразьвяз унёс ПВК «Вагнэр» у санкцыйны сьпіс за «актыўны ўдзел у расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны». Парлямэнты Літвы і Францыі прызналі ПВК «Вагнэр» тэрарыстычнай арганізацыяй. Таксама супраць Прыгожына ўвялі санкцыі Канада і Вялікая Брытанія.