Школьнікаў плянуюць вадзіць у органы пракуратуры, на выязныя суды па крымінальных і грамадзянскіх справах, урачыстыя цырымоніі прынясеньня прысягі і іншыя мерапрыемствы пракуратуры, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Школьнікі будуць насіць форму, падобную да пракурорскай.
На лінейку прыйшлі намесьнік генпракурора Сяргей Хмарук, пракурор Магілёўскай вобласьці Валеры Куліковіч, пракурор горада Магілёва Аляксандар Бароўскі і старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Аляксандар Студнёў.
У новую клясу набіралі дзяцей пасьля 9-ай клясы з адзнакамі не ніжэй за 7 балаў па профільных прадметах «Грамадазнаўства» і «Ангельская мова», а таксама зь сярэднім балам не ніжэй за 7, гаворыцца ў паведамленьні.
- Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і распачатых на гэтай хвалі масавых пратэстаў Генэральная пракуратура стала адным з флягманаў дзяржаўнага рэпрэсіўнага апарату.
- Дзяржаўныя пракуроры падтрымліваюць абвінавачаньне і нярэдка запытваюць неапраўдана вялікія тэрміны зьняволеньня для абвінавачаных паводле «палітычных» справаў беларусаў, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама супраць вайны ва Ўкраіне і падтрымкі рэжымам гэтай вайны.
- Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», па стане на 2 верасьня ў Беларусі 1506 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.