Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашысты ня стануць паміраць за ўладу, калі мы пачнем вызваляць Беларусь», — прадстаўніца «Кібэрпартызанаў»


Юльяна Шаметавец, каляж.
Юльяна Шаметавец, каляж.

Калі б Беларусь давялося вызваляць ад дыктатуры беларускім вайсковым фармаваньням, якія дзейнічаюць цяпер за мяжой, то краіне не пагражае грамадзянская вайна, лічыць прадстаўніца руху «Супраціў» і «Кібэрпартызанаў» Юльяна Шаметавец.

На яе думку, нават прыхільнікі Лукашэнкі ва ўмовах такога гіпатэтычнага канфлікту не захочуць паміраць за ўладу.

У інтэрвію Свабодзе Premium яна расказала, на якім этапе будаўніцтва знаходзіцца сёньня так званы сілавы блёк нацыянальна-дэмакратычных сілаў, якога сыгналу да дзеяньняў ён чакае і чым сёньня займаюцца «Кібэрпартызаны».

«Для беларусаў, нават з боку рэжыму, адна з галоўных каштоўнасьцяў — гэта незалежная Беларусь. Так, магчыма, яны хочуць сябраваць з Расеяй, але яны ня хочуць уваходзіць у Расею. На гэтых каштоўнасьцях мы можам размаўляць з другім бокам. Перадумоваў да грамадзянскай вайны няма», — кажа Шаметавец.

Прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» прыводзіць у прыклад пасіўнасьць большасьці людзей у Крыме і Данбасе, калі туды ўваходзілі невядомыя ўзброеныя людзі ў 2014 годзе, якія аказаліся расейцамі. Яна лічыць, што такі сцэнар, калі вайсковая моц ня будзе выкарыстоўвацца, у Беларусі таксама магчымы, але падчас вызваленьня Беларусі.

«Ніхто ня хоча праліваць кроў беларусаў. Мы павінны працаваць над тым, каб аб’яднацца. Пагроза з боку Расеі значная большая, чым тое, што мы не дамовімся з лукашыстамі, з тымі, хто не ўчыняў злачынстваў супраць беларусаў. І такіх людзей шмат нават у структурах», — дадае Шаметавец.

Выкарыстоўваць зараз сілы, якія ёсьць у нацыянальна-дэмакратычных арганізацыяў, яна лічыць заўчасным і немагчымым. Сёньня, на яе думку, неабходна дапамагаць Украіне, каб аслабленьне Расеі дало беларусам шанец да пераменаў.

«У нас сёньня ёсьць сваё войска. Ніколі ў гісторыі беларускай апазыцыі такога войска ня было. Я маю на ўвазе «каліноўцаў». Яны частка войскаў Украіны, але даволі незалежныя. У нас ёсьць «Кібэрпартызаны». Такога ня было ў гісторыі змаганьня з дыктатарскімі рэжымамі», — кажа Юльяна Шаметавец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG