Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2022 годзе 5 тысяч беларусаў падалі прашэньне аб прытулку ў краінах Эўразьвязу


Сьцяг Эўрапейскага зьвязу
Сьцяг Эўрапейскага зьвязу

Статыстычнае агенцтва ЭЗ Эўрастат падало лічбы беларусаў, якія прасілі прытулку ў розных краінах.

Усплёск заявак ад беларусаў быў пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны, спасылаецца на статыстыку партал Zerkalo. Напрыклад, у Польшчы ў студзені 2022-га падалі 190 заявак, а ў сакавіку — 515.

Вось як выглядае топ краін Эўразьвязу, куды беларусы зьвяртаюцца па міжнародную абарону:

  • Польшча: 2022-ы — 2680, за першыя паўгода 2023-га — 1550, у ліпені — ужо 330 (значна больш за сярэднямесячнае значэньне);
  • Літва: 2022-ы — 400, за паўгода 2023-га — каля 145 (за травень зьвестак няма, замест яго падставілі сярэднямесячнае значэньне);
  • Нямеччына: 2022-ы — 345, за паўгода 2023-га — 230;
  • Францыя: 2022-ы — 275, за паўгода 2023-га — 70;
  • Бэльгія: 2022-ы — 210, за паўгода 2023-га — 85;
  • Італія: 2022-ы — 185, за паўгода 2023-га — 90;
  • Гішпанія: 2022-ы — 120, за паўгода 2023-га — 40;
  • Нідэрлянды: 2022-ы — 95, за паўгода 2023-га — 40.

У астатніх краінах лічбы меншыя.

Акрамя 5000 заявак у 27 краінах Эўразьвязу, беларусы падалі 20 у Нарвэгіі, 40 у Швайцарыі і 10 у Чарнагорыі.

За першыя тры месяцы 2023-га ў Эўразьвязе было атрымана 1220 заявак на статус уцекача ад беларусаў, то бок агульны парадак лічбаў застаўся прыкладна такім, як летась. Пры гэтым амаль ва ўсіх краінах сёлета заявак стала менш, чым у 2022-м, але ня ў Польшчы — там, наадварот, іх сталі атрымліваць яшчэ больш.

Беларусы складаюць толькі малую долю ад усіх шукальнікаў прытулку ў ЭЗ. Толькі за адзін травень 2023 году Эўразьвяз атрымаў 80 375 заявак — на 27% больш, чым у траўні летась. З гэтых 80 тысяч большая частка — 78% — прыпала на чатыры найбуйнейшыя краіны: Нямеччыну, Гішпанію, Італію і Францыю.

Найбольш сярод шукальнікаў статусу ўцекача ў траўні 2023-га было грамадзян Сырыі (12 110), Афганістану (7210), Вэнэсуэлы (7015) і Калюмбіі (6745). Грамадзяне суседняй Расеі аказаліся на 14-м месцы, падаўшы ў краінах ЭЗ 1435 заявак. Беларусы падалі каля 360.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG