Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 28 жніўня: У Зэльве судзяць прадпрымальніка за абразу Лукашэнкі


Сілавікі. Архіўнае фота
Сілавікі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У будынку суду Зэльвенскага раёну 28 жніўня пачынаецца крымінальны працэс у дачыненьні да прадпрымальніка Віктара Ламекі. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 367 («Паклёп на прэзыдэнта») і ч. 2 арт. 368 (Абраза прэзыдэнта»).

Разглядаць справу прызначылі судзьдзю Надзею Сьцяпанаву.

Прадпрымальніка з Зэльвы, палітзьняволенага Віктара Ламеку жорстка затрымалі 29 сакавіка і пабілі. Пачаткова на яго склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 КаАП РБ («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Ня даўшы Ламеку нават пакінуць будынак суду, сілавікі зноў затрымалі яго і паўторна склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП. Калі мужчына знаходзіўся ў сьледчым ізалятары, на яго склалі трэці пратакол. Пазьней стала вядома, што Ламека ў СІЗА, яму выставілі абвінавачаньне ўжо паводле крымінальных артыкулаў. Пакуль мужчына быў у СІЗА, у яго памерла маці, піша «Горадзенская вясна».

Яго ўтрымліваюць у СІЗА гораду Баранавічы.

Віктар Ламека вядомы тым, што раней судзіўся з падатковай і бараніў прадпрымальнікаў з Горадзеншчыны ў судах рознай інстанцыі.

У Полацку Мікалая Машарскага судзяць за «неаднаразовае парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў»

Яго абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «неаднаразовым парушэньні парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (арт. 342-2 КК). Варта адзначыць, што па апошнім артыкуле раней асудзілі толькі трох чалавек.

Справу палітвязьня разглядае судзьдзя Ўладзімер Бясецкі. У зьняволеньні Мікалая ўтрымліваюць два з паловай месяцы. На волі яго чакаюць жонка і двое непаўналетніх дзяцей.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Машарскага з 2020 году неаднаразова адпраўлялі на «суткі» за «ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах або пікетаваньні» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG