Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка Вялікай Брытаніі: Расея скасавала супольныя зь Беларусьсю вучэньні «Захад-2023» празь недахоп тэхнікі і войскаў


Расейска-беларускія вучэньні «Саюзная рашучасьць» ў 2022 годзе. Архіўнае фота
Расейска-беларускія вучэньні «Саюзная рашучасьць» ў 2022 годзе. Архіўнае фота

Расейска-беларускія вучэньні «Саюзная рашучасьць» у 2022 годзе закончыліся расейскім уварваньнем ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.

У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявілі аб імавернасьці скасаваньня Расеяй вайсковых вучэньняў «Захад-2023», якія меліся стаць асноўнымі захадамі падрыхтоўкі Ўзброеных сіл Расеі ў кантэксьце пашырэньня NATO.

«Расея, хутчэй за ўсё, скасавала вучэньні „Захад-2023“, якія плянаваліся як супольныя стратэгічныя вучэньні і найбольшае штогадовае мерапрыемства, якое мусіла стаць кульмінацыяй году ў падрыхтоўцы вайскоўцаў. Вучэньні мусілі адбыцца ў верасьні 2023 году», — адзначаецца ў паведамленьні брытанскай выведкі.

У выведцы дадалі, што з 2010 году ў Расеі дзейнічаў чатырохгадовы цыкль ратацыі стартэгічных вучэньняў па ўсёй краіне. Аднак з 2021 году Расея праводзіць іх на захадзе кожныя два гады, паколькі яна аддае перавагу супрацьстаяньню NATO, бо лічыць арганізацыю пагрозай.

«Недастатковая эфэктыўнасьць расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне паказвае, што супольныя стратэгічныя вучэньні мелі абмежаваную навучальную каштоўнасьць і ў асноўным былі дэманстрацыйныя. Пэўна, Расея адмяніла „Захад-2023“ таму, што ў наяўнасьці занадта мала войскаў і тэхнікі», — мяркуюць брытанскія выведнікі.

Летась 22 сьнежня начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Расеі, першы намесьнік міністра абароны Валерый Герасімаў анансаваў на 2023 год супольныя зь Беларусьсю вайсковыя вучэньні — «Захад-2023» і «Шчыт Саюзу – 2023».

Расея ў канцы 2021 і пачатку 2022 году правяла супольныя зь Беларусьсю вучэньні «Саюзная рашучасьць», пасьля якіх 24 лютага 2022 году ўварвалася ва Ўкраіну, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG