Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі пракамэнтаваў словы Ціханоўскай пра вайсковую дапамогу


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімр Зяленскі, архіўнае фота
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімр Зяленскі, архіўнае фота

Украінская журналістка Натальля Масяйчук у канцы свайго інтэрвію з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім паказала таму ўрывак сваёй ранейшай гутаркі з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.

Адказваючы на пытаньне, ці можа яна зьвярнуцца да Зяленскага па вайсковую дапамогу ў вызваленьні Беларусі, Ціханоўская тады сказала, што не выключае такога сцэнару. Зяленскі пракамэнтаваў гэта так, што для Беларусі будзе палітычнае разьвязаньне праблемы пасьля перамогі Ўкраіны ў вайне.

«Украінская перамога паставіць кропку. І я вельмі рады за супольнасьць дзяржаў — гэта ня толькі пра Беларусь, бо гэтае пытаньне неаб’яднанай Малдовы і пытаньне Грузіі. Я ўпэўнены, што перамога Ўкраіны дасьць магчымасьць палітычнага разьвязаньня, дэмакратыі і вяртаньня цэласнасьці гэтых дзяржаваў», — сказаў Зяленскі.

«І ня трэба думаць спадарыні Ціханоўскай пра арміі іншых дзяржаваў», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG