Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі прапануе на час вайны прыраўняць карупцыю да здрады


Прэзыдэнт Украніы Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украніы Ўладзімір Зяленскі

Ва Ўкраіне карупцыю могуць прыраўняць да дзяржаўнай здрады і гэта мае дзейнічаць да заканчэньня ваеннага становішча, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію журналістцы Натальлі Масяйчук.

«Я паставіў задачу. Заканадаўцам будзе прапанавана прыраўняць карупцыю да дзяржаўнай здрады ў ваенны час. Разумею, што пастаянна гэта працаваць ня можа, але на ваенны час, думаю, дапаможа», — сказаў прэзыдэнт Украіны.

Зяленскі сказаў, што не ведае, ці падтрымаюць прапанову дэпутаты.

«Не ведаю, ці падтрымаюць заканадаўцы, але я абавязкова буду прапаноўваць. Таму што мы разьвіваем дэмакратычнае грамадзтва, і вельмі важна не закручваць гайкі і не глядзець кожны раз на тую ці іншую абуральную справу, а ўкараняць сыстэмныя рэчы», — падкрэсьліў ён.

Паводле Зяленскага, гэтая прапанова паступіць у парлямэнт цягам тыдня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG