Як паведамляе выданьне Politico са спасылкай на выбарчы штаб Трампа, толькі за мінулую пятніцу ад продажу «турэмных» сувэніраў мільярдэру ўдалося зарабіць больш за чатыры мільёны долараў. Гэта рэкордная лічба даходу ад такога кшталту продажаў у гісторыі ЗША.
Перадвыбарчы штаб Трампа прапануе ў інтэрнэце футболкі, плякаты, налепкі і ахаладжальнікі для напояў з «турэмным» фота і подпісам «Ніколі не здавайся» па цане ад 12 да 34 долараў.
25 жніўня Дональд Трамп быў падвергнуты фармальнай працэдуры арышту ў турме Атланты, сталіцы штату Джорджыя. Пракуратура акругі Фултан, дзе знаходзіцца Атланта, прад’явіла яму абвінавачаньні ў змове з мэтай незаконнай зьмены вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай акрузе. Адразу пасьля працэдуры арышту ён быў адпушчаны пад заклад.