Дата дня
26 жніўня 1962 году нарадзілася Тацяна Сапач (Дубавец), паэтка, журналістка, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя. У 2010 годзе загінула ў аўтакатастрофе.
Гэты дзень у гісторыі
1789 — у Францыі была прынятая Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна, у якой неад’емнымі правамі чалавека абвяшчаліся свабода асобы, слова, сумленьня, роўнасьць грамадзян перад законам, права на супраціў прыгнёту.
1914 — нямецкае войска разьбіла расейскае ў бітве пад Танэнбэргам.
1920 — прынятая 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая дала права голасу жанчынам.
1992 — чэскі і славацкі прэм’ер-міністры, Вацлаў Клаўс і Ўладзімір Мэчыяр, падпісалі дамову аб распадзеле Чэхаславаччыны на дзьве асобныя дзяржавы — Чэхію і Славаччыну. Распадзел уступіў у законную сілу 1 студзеня 1993 году.
2008 — Расея ў аднабаковым парадку прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
У гэты дзень нарадзіліся
1880 — Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.
1910 — Маці Тэрэза, каталіцкая манашка альбанскага паходжаньня, вядомая сваёй працай на карысьць бедных і нямоглых у Індыі. У 1979-м ёй была прысуджаная Нобэлеўская прэмія міру. Папа Ян Павал ІІ бэатыфікаваў Маці Тэрэзу.
1914 — Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік.
У памяці
1994 — Сяргей Новік-Пяюн, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гг. у Заходняй Беларусі, вязень польскіх, нацысцкіх турмаў і ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х гг.
1994 — Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.
2001 — Валерый Масьлюк, тэатральны рэжысэр, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
2013 — Арлен Кашкурэвіч, народны мастак Беларусі.
2021 — Алесь Разанаў, беларускі паэт.