Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карач абскардзіла рашэньне Дэпартамэнту міграцыі Літвы, які адмовіў ёй у прытулку


Вольга Карач
Вольга Карач

Беларуская актывістка і праваабаронца Вольга Карач абскардзіла рашэньне Дэпартамэнту міграцыі Літвы адмовіць ёй у палітычным прытулку.

«Так, скарга пададзеная. Мы зьвярнуліся ў Віленскі акруговы адміністрацыйны суд», — сказаў адвакат Карач Рыціс Саткаўскас. Па ягоных словах, суд павінен разгледзець скаргу на працягу двух месяцаў. Яго цытуе сайт Delfi.lt.

На мінулым тыдні Дэпартамэнт міграцыі Літвы адмовіў Карач у наданьні палітычнага прытулку.

Сама Карач сказала, што Літва адмовіла ёй у прытулку з надуманых прычынаў — напрыклад, яна ў 2021 годзе брала інтэрвію ў заснавальніка ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага, а таксама ўдзельнічала ў канфэрэнцыях у Расеі, у тым ліку арганізаваных Эўракамісіяй.

Па зьвестках крыніц Delfi, Карач нібыта супрацоўнічала са спэцслужбамі Расеі. Аднак сама Карач абвергла гэтыя зьвесткі.

  • Вольга Карач — кіраўніца цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом».
  • КДБ Беларусі ў верасьні 2021 году ўнёс Карач у «сьпіс тэрарыстаў», а МУС Беларусі ў траўні 2022 году абвясьціла арганізацыю «Наш дом» «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG