Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр італьянскі сьпявак Тота Кутуньё


Канцэрт сьпевака ў Кіеве ў 2017 годзе.
Канцэрт сьпевака ў Кіеве ў 2017 годзе.

Памёр італьянскі сьпявак Тота Кутуньё. Яму было 80 гадоў.

Пра гэта паведамляе агенцтва ANSA.

Ён памёр у мілянскай лякарні San Raffaele, куды яго раней шпіталізавалі па стане здароўя. Мэнэджар артыста расказаў, што Кутуньё доўгі час хварэў і апошнія месяцы ягоны стан пагаршаўся.

Тота Кутуньё. Кіеў. 2017 год.
Тота Кутуньё. Кіеў. 2017 год.

Сальваторэ (Тота) Кутуньё нарадзіўся 7 ліпеня 1943 году ў тасканскім горадзе Фосдынова. Посьпех прыйшоў да яго ў сярэдзіне 1970-х гадоў, калі яго песьні стаў выконваць карыфэй францускай эстрады Джо Дасэн. Кутуньё належаць такія хіты, як «Et si tu n’existais pas», «Salut» і «L’Été indien», «L’italianо», «Serenata». Песьні Кутуньё выконвалі і іншыя зоркі — Адрыяна Чэлентана, Мірэй Мацье, Даліда.

У 1980 годзе Кутуньё перамог на конкурсе ў Сан-Рэма, у наступныя гады ён неаднаразова займаў там прызавыя месцы. Конкурс у Сан-Рэма трансьляваўся па тэлебачаньні і радыё ў СССР, і Кутуньё заваяваў вялікую папулярнасьць у савецкіх слухачоў 1980-х гадоў. Кутуньё прыяжджаў з канцэртамі ў Беларусь.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:34 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG