Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьмяніў начальніка тэрабароны. Што такое тэрытарыяльныя войскі


Так званыя народныя апалчэнцы. Ілюстрацыйнае фота.
Так званыя народныя апалчэнцы. Ілюстрацыйнае фота.

Начальнікам упраўленьня тэрытарыяльнай абароны — намесьнікам начальніка Генэральнага штаба Ўзброеных сіл Беларусі прызначаны Дзьмітрый Страшынскі.

Адпаведны ўказ 22 жніўня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Раней Страшынскі займаў пасаду начальніка ўпраўленьня службы войскаў Узброеных сіл Беларусі.

На пасадзе кіраўніка ўпраўленьня тэраабароны ён зьмяніў Андрэя Маціевіча, які ў сярэдзіне ліпеня быў прызначаны першым намесьнікам начальніка Генштабу УС.

Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.

Міністар абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Менскага гарадзкога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня ў Гомлі заявіў, што тэрытарыяльная абарона «з сыстэмы, якая забясьпечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG