Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Гішпаніі выйграла чэмпіянат сьвету ў футболе сярод жанчын


Жаночая зборная Гішпаніі ў футболе
Жаночая зборная Гішпаніі ў футболе

У Аўстраліі і Новай Зэляндыі завяршыўся чэмпіянат сьвету ў футболе сярод жанчын. У фінальным матчы зборная Гішпаніі перамагла каманду Англіі зь лікам 1:0.

Гішпанская жаночая каманда ўпершыню стала чэмпіёнам сьвету. Сярод мужчын Гішпанія выйгравала першынство ў 2010 годзе.

Адзіны гол у фінальным матчы забіла Вольга Кармона з «Рэала» (Мадрыд). Большая частка футбалістак асноўнага чэмпіёнскага складу гуляюць за «Барсэлёну».

Цяперашні чэмпіянат сьвету ў футболе сярод жанчын — дзявяты па ліку. Часьцей за ўсё першынство выйгравала зборная ЗША. На гэты раз яна нават не змагла выйсьці ў чвэрцьфінал.

Трэцяе месца заняла каманда Швэцыі, чацьвёртае — Аўстраліі. У першынстве ўпершыню ўдзельнічалі 32 каманды, у тым ліку зборныя краін, якія ніколі не дабіваліся вялікіх посьпехаў у мужчынскім футболе — Філіпін, Віетнама, Гаіці, Замбіі і іншых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG