Беларускай праваабаронцы і кіраўніцы праваабарончай арганізацыі «Наш дом» Вользе Карач улады Літвы адмовілі ў палітычным прытулку. Паводле вэрсіі Карач, яе абвясьцілі «пагрозай нацыянальнай бясьпецы Літвы».
Яна расказала «Медузе», што літоўскія ўлады абгрунтавалі рашэньне тым, што яна брала інтэрвію ў заснавальніка Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі (ЛДПР) Уладзіміра Жырыноўскага, а таксама ўдзельнічала ў канфэрэнцыях у Расеі, у тым ліку арганізаваных Эўракамісіяй.
Вольга Карач даўно жыве ў Літве. Пакуль невядома, як доўга яна здолее заставацца ў краіне.
- Вольга Карач — кіраўніца цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом». Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ў верасьні 2021 году ўнёс Карач у «сьпіс тэрарыстаў», а МУС Беларусі ў траўні 2022 году аб'явіла арганізацыю «Наш дом» «экстрэмісцкім фармаваньнем».