Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне адбыўся замах на аднаго з кіраўнікоў падатковай службы. Нападнікаў затрымалі


Цэнтар абслугоўваньня платнікаў падаткаў у Кіеве. Ілюстрацыйнае фота
Цэнтар абслугоўваньня платнікаў падаткаў у Кіеве. Ілюстрацыйнае фота

Напад адбыўся раніцай 17 жніўня, затрыманыя даюць паказаньні.

Кіраўнік камітэту Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў пытаньнях фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі Даніла Гетманцаў заявіў аб замаху на жыцьцё намесьніка кіраўніка Дзяржаўнай падатковай службы Яўгена Сокура.

«Напад у цэнтры гораду. Заказчыкі — „схемнікі“, якія страцілі „бізнэс“ і перайшлі мяжу. Яўгена ўдалося выратаваць зладжанымі дзеяньнямі карнага вышуку», — паведаміў Даніла Гетманцаў.

Паводле яго, напад адбыўся раніцай 17 жніўня, выканаўцаў затрымалі і яны цяпер даюць паказаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG