Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Хрэнін сустрэўся ў Маскве з сваімі віетнамскім і расейскім калегамі


Кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін на сустрэчы зь міністрам нацыянальнай абароны Сацыялістычнай Рэспублікі Віетнам Фан Ван Зянгам
Кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін на сустрэчы зь міністрам нацыянальнай абароны Сацыялістычнай Рэспублікі Віетнам Фан Ван Зянгам

Віктар Хрэнін адзначыў, што Мінабароны Беларусі надае асаблівае значэньне разьвіцьцю адносін зь Віетнамам, у тым ліку ў сфэры вайсковага супрацоўніцтва.

«Беларусь і Віетнам маюць шмат супольнага. У нашых народаў падобная гераічная гісторыя. Мы ведаем, што такое барацьба за свабоду і незалежнасьць», — заявіў міністар абароны Рэспублікі Беларусь генэрал-лейтэнант Віктар Хрэнін падчас сустрэчы 15 жніўня ў Маскве зь міністрам нацыянальнай абароны Сацыялістычнай Рэспублікі Віетнам генэралам арміі Фан Ван Зянгам.

Хрэнін адзначыў, што Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь надае асаблівае значэньне разьвіцьцю адносін зь Віетнамам, а міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва заўсёды садзейнічала збліжэньню ўзброеных сіл розных дзяржаў.

«Вынікі рэалізаваных сумесных мерапрыемстваў прадэманстравалі гэта на практыцы — гэта і правядзеньне афіцыйных візытаў, узаемадзеяньне ў сфэры ваеннай адукацыі, навуковай дзейнасьці, а таксама супрацоўніцтва ў рамках вэтэранскага руху».

За тры мінулыя дзесяцігодзьдзі з дня ўстанаўленьня дыпляматычных адносін паміж Беларусьсю і Віетнамам дасягнуты значныя посьпехі ў разьвіцьці двухбаковых кантактаў, адзначыў Віктар Хрэнін.

Віктар Хрэнін таксама сустрэўся зь міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу. Расейскі тэлеканал «Звезда» апублікаваў відэа зь імі, але бяз гуку. Падрабязнасьцяў перамоў няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG