Вярхоўны суд 14 жніўня зьліквідаваў Партыю Беларускі народны фронт (ПБНФ), піша reform.by. Раней Міністэрства юстыцыі патрабавала пазбавіць партыю рэгістрацыі.
У ліпені Вярхоўны суд зьліквідаваў Кансэрватыўна-Хрысьціянскую партыю БНФ (КХП-БНФ).
За лета 2023 году ўлады зьліквідавалі таксама партыю «Зялёныя», Рэспубліканскую партыю, Сацыял-дэмакрытычную партыю народнай згоды і Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду.
Партыя БНФ і КХП-БНФ атрымаліся ў выніку расколу Беларускага народнага фронту ў 1999 годзе.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў цяпер знаходзіцца за кратамі, абвінавачаньні, паводле якіх яго асудзілі, праваабаронцы назвалі палітычна матываванымі. Кастусёва трымаюць у цяжкіх умовах, нягледзячы на кепскі стан яго здароўя (ён мае анкалягічнае захворваньне).
Ужо 15 жніўня Вярхоўны суд разгледзіць ліквідацыю Аб’яднанай грамадзянскай партыі.