Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Падляшшы Польшча хоча стварыць новую вайсковую частку, а таксама «закрыць Берасьцейскую браму»


Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак

Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што ў Чарна-Беластоцкай зьявіцца падразьдзяленьне разьведвальнага палка. Тут жа  разьмесьцяцца сілы тэрытарыяльнай абароны.

Гаворачы аб прычынах умацаваньня ўсходняй мяжы Польшчы, кіраўнік Мінабароны зьвярнуў увагу на дзеяньні Расеі і Беларусі і гібрыдныя атакі, зь якімі сутыкнулася Польшча.

- Сёньня мы ўсё бачым, што адбываецца за нашай усходняй мяжой. Пуцін спрабуе аднавіць сваю імпэрыю. Была Расея белай, ці чырвонай, ці цяпер пуцінскай, яна заўсёды аднолькавая ў мэтадах, якія выкарыстоўвае, у агрэсіі, якую зьдзяйсьняе. Таму ў адказ на гэтыя пагрозы мы ўзмацняем Войска Польскае. Таму ствараецца падразьдзяленьне ў Падляскім ваяводзтве. (…) Атрады ствараюцца для стрымліваньня агрэсара, каб агрэсар не асьмеліўся ўвайсьці ў Польшчу, каб ён не асьмеліўся напасьці, – сказаў кіраўнік Мінабароны.

Ён дадаў, што Чарна-Беластоцка – толькі адзін са шматлікіх аб'ектаў, якія рэканструююцца ці будуюцца у Падляскім ваяводзтве, узгадаўшы частку ў Кольна, а таксама часткі ў Граеве, Аўгустове, Сямятычы, якія неўзабаве плянуецца пабудаваць.

  • Горад Чарна-Беластоцка месьціцца прыкладна за 40 км ад мяжы зь Беларусьсю. Выступ міністра прагучаў падчас вайсковага пікніку з нагоды набліжэньня Дня Войска Польскага.

Таксама Польшча хоча ўмацаваць усходні флянг мяжы ўзбраеньнямі ЗША.

Баявыя верталёты ЗША Apache і танкі Abrams павінны «закрыць Берасьцейскую браму», сказаў каналу TVP Info Марыюш Блашчак. Ён меў на ўвазе паласу паміж рэкамі Нарэў і Буг каля Берасьця.

Кангрэс ЗША павінен разгледзець запыт Варшавы аб верталётах Apache. Блашчак чакае, што гэта можа адбыцца ўжо «на наступным тыдні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG