Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане выявілі парушэньні палітыкі прыватнасьці ў працы Яндекс.Go


Офіс кампаніі «Яндэкс»
Офіс кампаніі «Яндэкс»

Прыкладаньне зьбірае інфармацыю аб карыстальніках, і ў Бішкеку занепакоіліся.

Дзяржаўнае агенцтва абароны пэрсанальных зьвестак Кіргізстану выявіла «некаторыя парушэньні» ў працы прыкладаньня Яндекс.Go.

Як паведамляецца на сайце Дзяржаўнага аагенцтва, у выніку праверкі спэцыялісты выявілі, што Палітыка прыватнасьці прыкладаньня Яндекс.Go прадстаўлена толькі на расейскай мове і «зьмяшчае палажэньні, якія не адпавядаюць заканадаўству Кіргіскай Рэспублікі».

«Акрамя таго, у дакумэнце пазначана, што „Яндэкс можа зьбіраць зьвесткі аб наведваемых арганізацыях, густах і перавагах, дадзеныя тэлефоннай кнігі і гэтак далей“. Аднак не пазначана, зь якой мэтай зьбіраюцца гэтыя зьвесткі, што зьяўляецца парушэньнем правоў суб’екту», — канстатавалі ў ведамстве.

Раней на гэтым тыдні заснавальнік і былы кіраўнік «Яндэксу» Аркадзій Волаж упершыню публічна асудзіў вайну Расеі супраць Украіны. На ягоным пэрсанальным сайце зьніклі ўсе згадкі пра Расею, а сам Волаж цяпер называе сябе «народжаным у Казахстане ізраільскім тэхналягічным прадпрымальнікам».

Волаж заявіў, што пакінуў Расею яшчэ з пачаткам баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны ў 2014-м годзе. Аднак крытыкі пры гэтым заўважылі, што ён прыяжджаў у Расею, у тым ліку ў 2017-м для сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, а «Яндэкс» пачаў дзяліцца інфармацыяй з расейскімі спэцслужбамі.

Раней «Яндэкс» прызнаў, што калёнка «Аліса» можа падслухоўваць карыстальнікаў. У Беларусі запыты ў гэты індывідуальны галасавы памочнік могуць слухаць супрацоўнікі КДБ і ААЦ. Гэта ім дазваляе ўказ Лукашэнкі пра наданьне КДБ і ААЦ прамога доступу да базаў зьвестак сайтаў у Беларусі.

Замежныя сайты ў шэрагу выпадкаў таксама не зьяўляюцца праблемай. У прыватнасьці «Яндэкс», які раней ужо перадаваў інфармацыю спэцслужбам. З 1 верасьня ў Расеі ФСБ атрымае яшчэ і магчымасьць доступу да зьвестак службы «Яндекс.Такси», якая працуе ў тым ліку ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG