Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут вывучэньня вайны зафіксаваў рост колькасьці тэхнікі ПВК «Вагнэр» у Беларусі


«Вагнэраўцы» ў Растове 24 чэрвеня, у часе свайго мяцяжу. Ілюстрацыйнае фота
«Вагнэраўцы» ў Растове 24 чэрвеня, у часе свайго мяцяжу. Ілюстрацыйнае фота

Пакуль не пацьвярджаецца інфармацыя аб выхадзе «вагнэраўцаў» зь Беларусі, якую распаўсюдзілі раней расейскія крыніцы .

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) заявілі пра рост колькасьці вайсковай тэхнікі расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» у Беларусі.

«Спадарожнікавыя здымкі, сабраныя 9 жніўня, паказваюць значную колькасьць транспартных сродкаў у лягеры „Вагнэра“ ў Цэлі пад Асіповічамі ў Беларусі і могуць нават сьведчыць, што з 1 па 9 жніўня на базу прыбыло больш транспартных сродкаў», — адзначаецца ў справаздачы ISW ад 10 жніўня.

Напярэдадні экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны выказалі думку, што вяртаньне вагнэраўцаў у Расею будуць сьведчыць, што дамоўленасьці, дасягнутыя пасьля няўдалага мяцяжу паміж Яўгеніем Прыгожыным, прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам, праваліліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG