Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд: 150 судзьдзяў пад санкцыямі, 63% судзьдзяў — жанчыны


Будынак Вярхоўнага суду. Ілюстрацыйнае фота.
Будынак Вярхоўнага суду. Ілюстрацыйнае фота.

У Беларусі ў судах агульнай юрысдыкцыі працуе 1.126 судзьдзяў, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду Беларусі.

Большасьць судзьдзяў — жанчыны (715; 63%). Ва ўзросьце ад 30 да 40 гадоў 274 судзьдзі (24%), ад 40 да 50 — 422 (38%), ад 50 да 60 — 308 (27%).

74 судзьдзі дасягнулі ўзросту старэйшага за 60 гадоў (6,6%), а 48 яшчэ няма 30 (4,3%).

У Вярхоўным судзе працуе 60 судзьдзяў, з іх 26 жанчын (43%).

У дачыненьні да больш як 150 судзьдзяў (каля 13% ад агульнай колькасьці), паводле зьвестак Вярхоўнага суду, уведзены розныя санкцыі замежных дзяржаў.

3 жніўня ЭЗ увёў новыя абмежавальныя меры ў адносінах да 38 чалавек, у тым ліку 19 судзьдзяў. Сярод іх судзьдзі Менскага гарадзкога суду Пётр Арлоў, Валянціна Зянкевіч, судзьдзі суда Маскоўскага раёна Менска Сьвятлана Бандарэнка, Сяргей Хрыпач, Тацьцяна Пірожнікава.

У дакладзе Цэнтра права і дэмакратыі Justice Hub «Адказнасьць за злачынствы супраць чалавечнасьці ў Беларусі: фактычныя дадзеныя і прававы аналіз» асаблівая роля ў перасьледзе грамадзян па палітычных матывах адводзіцца пракурорам і судзьдзям.

Адзначаецца, што са жніўня 2020 года судзьдзі сталі «проста выконваць рашэньні сьледчых і супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бясьпекі аб неабходнасьці пачатку расьсьледаваньня, а таксама аб затрыманьні, прад’яўленьні абвінавачаньня і асуджэньні да пазбаўленьня волі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG