Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці дыктатараў. У Вялікай Брытаніі сканфіскавалі маёнтак і дзьве кватэры Гульнары Карымавай


Гульнара Карымава. Архіўнае фота
Гульнара Карымава. Архіўнае фота

Брытанскія ўлады сканфіскавалі асабняк і дзьве кватэры Гульнары Карымавай — старэйшай дачкі першага прэзыдэнта Ўзбэкістана Іслама Карымава. Пра гэта паведамляе Бюро барацьбы з махлярствам у асабліва буйных памерах (Serious Fraud Office, SFO).

Гаворка ідзе пра маёнтак Gorse Hill Manor у графстве Сурэй. Яго Карымава купіла ў 2010 годзе. На тэрыторыі сядзібы 1912 года ёсьць возера для лодачных прагулянак і каля 70 тысяч квадратных мэтраў садоў. Адна з сканфіскаваных кватэраў у раёне Мэйфэр, другая — у раёне Бэлгравія ў Лёндане.

Пазоў аб арышце брытанскіх актываў Карымавай ведамства падало ў кастрычніку 2018 года. Суд задаволіў пазоў 8 жніўня. Кошт канфіскаванай маёмасьці ацэньваецца больш чым у 20 млн фунтаў стэрлінгаў ($25,5 млн).

У ведамстве вызначылі, што нерухомасьць набытая на даходы ад карупцыйнай дзейнасьці ва Ўзбэкістане. У пэрыяд з 2004 па 2012 гады Карымава атрымала сотні мільёнаў даляраў хабару ад тэлекамунікацыйных кампаніяў за дапамогу ў атрыманьні доступу на рынак Узбэкістану, паказваюць у SFO.

«Мы разблыталі складаны фінансавы сьлед, які ўключае мноства офшорных рахункаў і кампаніяў, каб сёньня атрымаць кантроль над гэтымі аб’ектамі», — адзначыла кіраўнік ведамства Ліза Асофскі.

  • Супраць Гульнары Карымавай ва Ўзбэкістане ў 2013 годзе завялі дзьве справы аб крадзяжы і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. У 2015 годзе ў першай справе яна атрымала пяць гадоў абмежаваньня волі, у 2017 годзе ў другой справе яе асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня. Пазьней пакараньне замянілі на пяцігадовае абмежаваньне свабоды. А ў сакавіку 2020 году Ташкенцкі гарадзкі суд прысудзіў ёй 13 гадоў і 4 месяцаў калёніі у абвінавачаньні ў змове, вымагальніцтве, растраце і рабаваньні, адмываньні грошай і іншых злачынствах. Зь вясны 2019 году яна адбывае пакараньне ў жаночай калёніі № 21 у Зангіятынскім раёне Ташкенцкай вобласьці.
  • Справы на Карымаву ва Ўзбэкістане завялі пасьля таго, як яна стала фігуранткай аналягічных крымінальных справаў аб карупцыі і адмываньні сродкаў у ЗША і некалькіх краінах Эўропы. Паводле вэрсіі сьледзтва, Карымава атрымала каля 1 млрд даляраў хабару ад тэлекамунікацыйных і іншых кампаніяў наўзамен на выдачу ліцэнзіяў на мабільную сувязь у краіне. Пазьней яна і яе набліжаныя вывелі гэтыя грошы за мяжу праз офшорныя кампаніі і купілі на іх больш за дзясятак вілаў і іншую нерухомасьць.
  • Паводле зьвестак узбэцкіх уладаў, агульная сума актываў Гульнары Карымавай і яе злачыннай групы ў Францыі, ЗША, Латвіі ды іншых краінах ацэньваецца амаль у $1,4 млрд. Гэтыя сродкі спрабуюць вярнуць улады Ўзбэкістану. Так, у 2020 і 2021 гадах Узбэкістан вярнуў з Францыі 20 млн даляраў пасьля продажу кандамініюмаў у Парыжы і замку Château de Groussay, пабудаванага ў 1815 годзе.
  • Летась у верасьні расейскі суд сканфіскаваў шэсьць маскоўскіх кватэраў Гульнары Карымавай. Расея і Ўзбэкістан тады дамовіліся пароўну падзяліць даходы ад іх продажу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG