Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БДУ паднялі цану навучаньня


Галоўны ўваход у галоўны корпус БДУ, архіўнае фота
Галоўны ўваход у галоўны корпус БДУ, архіўнае фота

Новыя расцэнкі прывёў афіцыйны сайт унівэрсытэту.

Цяпер навучаньне ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце будзе каштаваць даражэй для студэнтаў вочнага і завочнага аддзяленьняў, а таксама для замежных студэнтаў.

Даражэй за ўсё абыдзецца навучаньне на факультэце міжнародных адносінаў, а таксама юрыдычным і эканамічным факультэтах. На ФМА найдаражэйшай спэцыяльнасьцю будзе «Міжнароднае права»: цана для першага курсу раней была 5567 рублёў на год, а цяпер вырасла да 5956 рублёў.

Цана на вучобу ў БДУ, такім чынам, у сярэднім вырасла на 7%. Зьмены ўступяць у сілу 1 верасьня.

БДУ ўжо ня першы ўнівэрсытэт Беларусі, які падняў цэны на вучобу. Раней яны падняліся ў БДУІР, БДЭУ, лінгвістычным, менскіх пэдагагічным і мэдычным унівэрсытэтах, а таксама іншых ВНУ.

Папярэдні раз цану навучаньня падымалі год таму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG