Канфэрэнцыя пачалася з ушанаваньня ўсіх грамадзян, якія загінулі за свабоду Беларусі. Пасьля хвіліны маўчаньня сваім уступным словам канфэрэнцыю адкрыла дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
Пасьля яе выступу вядоўца канфэрэнцыі паведаміла:
«Як і год таму ў Вільні, не абышлося без інцыдэнтаў. Паступіла пагроза бясьпецы Сьвятланы Ціханоўскай. Зараз польская паліцыя вывучае сытуацыю і зробіць праверку ўсіх памяшканьняў гатэля. На жаль, Сьвятлана ня зможа прысутнічаць у залі пэўны час. Гэтак вымагае польская паліцыя. Але мы вернемся, і Сьвятлана таксама вернецца», — паведаміла вядоўца канфэрэнцыі пасьля выступу Ціханоўскай.
Пасьля гэтага канфэрэнцыя працягнулася.
Прыкладна праз 2,5 гадзіны Сьвятлана Ціханоўская вярнулася на канфэрэнцыю і перад пачаткам другой панэлі канфэрэнцыі выступіла перад яе ўдзельнікамі. Як паведаміла вядоўца, польская паліцыя праверыла памяшканьні, усё ў парадку.